«За вела Берасце!» супраць гвалту



Супраць гвалту выступілі прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы «За вела Берасце!». Яны асуджаюць дзеянні сілавікоў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Адпаведная заява стала вынікам галасавання раварыстаў, што ўваходзяць у склад арганізацыі.

Таксама адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы, – распавёў грамадскі дзеяч Уладзімір Красько:

– Так, сапраўды, у нас пяць чалавек з нашай каманды пацярпелі. І, у прынцыпе, пачынаючы проста ад выкрадання з кватэры нашых актывістаў і заканчваючы затрыманнямі на вуліцах. У кожнага з нас, з тых валанцёраў, хто з намі працуе, як мінімум ці ён сам, ці яго знаёмыя пацярпеў падчас гэтых падзеяў, што былі.

Бліжэйшае мерапрыемства, якое са свайго боку адмянілі прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы «За вела Берасце!» – 22 верасня дзень без аўто. Замест імпрэзы сябры арганізацыі зоймуцца адукацыйнай дзейнасцю.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце