Забароны толькі абураюць народ



Людзі абураны тым, што ўлады нахабна зрываюць сустрэчы Святланы Ціханоўскай з выбарцамі. Як гэта здарылася ў Менску ўвечары 6 жніўня. Замест раней узгодненага мітынгу-канцэрту ў падтрымку Ціханоўскай у парку Дружбы народаў улады спешна арганізавалі там святкаванне Дня чыгуначных войскаў.

– Чарговая ганьба нашым уладам. Чарговая няўдача Лукашэнкі, тое што ён так зрабіў. Я думаю, што ён гэтым зрабіў толькі горш. Ён толькі больш азлабляе народ супраць сябе. Што ён прыдумаў нейкі Дзень чыгуначных войскаў, якія ўжо даўно не існуюць у Беларусі.  Таму, мая думка, ён толькі пагаршае і пагаршае сітуацыю. Я сам з Аршанскага раёну, гарадскі пасёлак Балбасава.

Па словах гэтага прыхільніка Святланы Ціханоўскай, вельмі шмат людзей з яго родных мясцін, у тым ліку і працоўных з авіярамонтнага заводу, ужо не ўспрымаюць Аляксандра Лукашэнку і патрабуюць яго сыходу.

Беларускае Радыё Рацыя