Забіў аднаго міліцыянера і параніў іншага



Абясшкоджаны і затрыманы мужчына, які страляў у міліцыянераў у Івацэвіцкім раёне Берасцейскай вобласці, паведаміў Следчы камітэт.

„У выніку спецаперацыі, праведзенай супрацоўнікамі АМАП, жыхар вёскі Бабровічы абясшкоджаны і затрыманы”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдніх дадзеных, каля 12 гадзін 17 жніўня непрацуючы жыхар вёскі Бабровічы, 1961 года нараджэння, калі да яго прыйшлі ўчастковыя для праверкі законнасці захоўвання зброі ў насельніцтва, пачаў страляць са стрэльбы па супрацоўніках праваахоўных органаў.

Участковы інспектар Івацэвіцкага РАУС маёр міліцыі 1976 года нараджэння памёр на месцы, другі супрацоўнік 1995 года нараджэння з агнястрэльным раненнем знаходзіцца ў рэанімацыі.

belapan.by