Заблакавалі доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-press



Як паведамілі прадстаўнікі выдання, сёння, 29 снежня, яны атрымалі копію загада за подпісам міністра інфармацыі пра абмежаванне доступу да сайта intex-press.by

Афіцыйная прычына — «парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена».

Прадстаўнікі выдання пішуць: «Нашыя адмыслоўцы вырашаюць тэхнічныя пытанні, але вы па-ранейшаму можаце заходзіць на наш сайт праз VPN і чытаць нас у сацыяльных сетках. Мы надалей працуем для вас і спадзяваемся, што вы застаняцеся з намі і падтрымаеце нас у гэты няпросты час».