Заблакаваны сайт «Газеты Слонімскай»



Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайту „Газеты Слонімскай”. Як паведамляе выданне, падставай для блакіроўкі сталі выяўленыя парушэнні заканадаўства аб СМІ ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена, паведамляе reform.by.

У лістападзе 2020 года ў рэдакцыі газеты і дома ў галоўнага рэдактара прайшлі ператрусы, была канфіскавана тэхніка. Газета прыпыніла выпуск друкаванай версіі. Рэдакцыя спрабавала аднавіць выпуск, але беларускія друкарні адмовіліся друкаваць газету.

[manual_related_posts]