Забяспечыць бяспеку сваіх грамадзянаў заклікаюць у Берасці



Забяспечыць бяспеку сваіх грамадзянаў заклікаюць сябры арганізацыі «За свой горад» у Берасці. Каля сотні фактаў пашкоджання дарожнага пакрыцця было выяўлена ў межах кампаніі «Ямы Берасця».

Адпаведны зварот быў накіраваны ў мясцовыя выканаўчыя органы і ДАІ, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Мы бачым, што ўладам хапае грошай на мітынгі праўладныя, куды людзей з усёй вобласці звозяць аўтобусамі. Мы бачым, што ўладам хапае грошай на палёты на верталётах, кошт аднаго якіх складае некалькі тысяч даляраў. Мы бачым, што ўладам хапае на велізарныя сілавыя структуры.

Грошай не хапае на самае элементарнае – на дарогі, затое ёсць сродкі на карныя органы, – падагульніў грамадскі дзеяч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце