Зафіксаваны першыя ў Еўропе выпадкі заражэння новым каранавірусам



У Францыі зафіксавалі першыя пацверджаныя выпадкі заражэння новым каранавірусам, які пачаў распаўсюджвацца з Кітая.

Пра гэта 24 студзеня паведаміла міністр аховы здароўя краіны Аньес Бюзен, піша AFP.

Гэта першыя выпадкі захворвання ў Еўропе.

Захворванне зафіксавана ў двух пацыентаў у клініках Бардо і Парыжа. Першы пацыент вярнуўся з Кітая 22 студзеня, ён быў ва Ухані – горадзе, з якога, верагодна, пачаў распаўсюджвацца вірус. Бюзен дадала, што інфармацыю пра другога пацыента пакуль не можа апублікаваць.

Міністр распавяла, што цяпер медыкі адсочваюць, з кім кантактавалі хворыя.

Упершыню новы тып віруса, які выклікае атыповую пнеўманію, быў пацверджаны 31 снежня 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань, насельніцтва якога складае больш за 11 млн чалавек. Па стане на 24 студзеня колькасць загінуўшых ад новага каранавіруса ў КНР складала 26 чалавек.

gordonua.com

[manual_related_posts]