Заходніх вакцын ад COVID-19 у Беларусі пакуль не будзе



На запыт СМІ ў Еўракамісіі паведамілі, што Еўразвяз падтрымлівае ініцыятыву перадачы прэпаратаў усім краінам “Усходняга партнёрства”, у тым ліку Беларусі, якая ад гэтага партнёрства адмовілася. Але ў адказе з Мінздароўя Беларусі гаворыцца, што такое пытанне знаходзіцца ў стадыі разгляду, аднак у “бліжэйшай перспектыве пастаўкі вакцын не чакаюцца”.

Цяпер у Беларусі прышчапляюць прэпаратамі “Спутник V”, “Спутник Лайт”, “КовіВак” і Vero Cell. Апошняя, кітайскай вытворчасці, ухваленая Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

[manual_related_posts]