“Замест тысячы слоў” – акцыя супраць “наркаграфіці”



Неабыякавыя людзі зафарбоўваюць надпісы з кантактамі наркадылераў, якія запаланілі Віцебшчыну. У Воршы першым пачаў гэта рабіць былы наркаман Андрэй Корпс. У Віцебску ініцыятыву падхапілі прадстаўніцы руху “Маці 328” – жанчыны, чые дзеці былі асуджаны да вялікіх тэрмінаў зняволення паводле артыкула №328 “Незаконны абарот наркатычных рэчываў”.

Наркаграфіці”, як правіла, можна заўважыць непадалёк ад школ ці іншых навучальных устаноў. Таму галоўную небяспеку яны ўяўляюць для падлеткаў.

Вельмі часта падлеткі звяртаюцца да распаўсюднікаў не таму, што самі ўжываюць наркотыкі. Наркагандляры прапануюць грошы за новыя “наркаграфіці” або “закладкі” наркатычных рэчываў. І некаторыя проста хочуць падзарабіць, кажа прадстаўніца руху “Маці 328” Наталля Шарыпа:

Яны нават не разумеюць, што звязваюцца з наркабізнесам – яны проста выконваюць ролю кур’ера. Яны ўладкоўваюцца як на сапраўдную працу, паведамляюць свае пашпартныя дадзеныя. У іх разуменне, што яны працуюць, і за гэта ім плацяць грошы. Яны ведаюць, што наркотыкі – гэта дрэнна, і яны іх не спажываюць! Яны проста ўладкоўваюцца на працу, каб падзарабіць і сабе новыя красоўкі набыць!

Нанясенне новага графіці каштуе ў Віцебску ўсяго 3 рублі (трошкі болей за 1 еўра). Удзельнікі акцыі “Замест тысячы слоў” збіраюцца кожную нядзелю і зафарбоўваюць іх сотнямі, каб у падлеткаў не было спакусы ўцягнуцца ў наркабізнес і таксама трапіць пад артыкул 328.

[Not a valid template]

Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі

[manual_related_posts]