Замежныя грамадзяне могуць праверыць, ці не забаронены ім уезд у Беларусь



Замежныя грамадзяне, якія плануюць прыехаць у Беларусь, цяпер могуць праверыць онлайн, ці не знаходзяцца яны ў спісе асобаў, якім забаронены (або непажаданы) уезд у краіну, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

У ліпені на сайце афіцыйным сайце МУС запрацаваў онлайн-сэрвіс, на якім любы іншаземец (ці яго прадстаўнік) бясплатна можа атрымаць гэтую інфармацыю.

Для гэтага ў раздзеле «Паслугі – анлайн-сэрвісы» неабходна выбраць укладку «Праверка забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь» і запоўніць усе палі прапанаванай формы. Адказ на запыт прыйдзе электронным паведамленнем на старонцы сайта.

Сэрвіс даступны на ангельскай, беларускай і расейскай мовах.