Заробак выдаюць смятанай падазронай якасці
Год таму
Работнікам вытворчага цэха “Слонім” ААТ “Шчучынскі масласырзавод” у лік зарплаты выдалі па 24 завадскія 180-грамовыя пакаванні смятаны “Пан Мысліцкі”. Потым з кожнага работніка завода з заробку адміністрацыя плануе вылічыць за гэтую смятану больш чым па 100 тысяч рублёў.
Па словах работнікаў завода, гэтая смятана была вернута з рэалізацыі. Многія ўпакаванні аказаліся ўздутымі і смятана ў іх падобная да тварога. Хаця на ўпакоўцы тэрмін ужывання напісаны да 21 чэрвеня. Работнікі завода незадаволены такім “заробкам”, які застаецца выкінуць толькі на сметнік.
[Not a valid template]
Вольга Рагозік, Беларуская Радыё Рацыя, Слонім