Заснавальнік “Моцных навінаў ” не хоча з’язджаць з Беларусі



Беларускія журналісты – гэта вельмі цвёрдыя і шчырыя людзі. Так зазначыў заснавальнік гомельскага партала “Моцныя навіны” Пятро Кузняцоў, узгадваючы рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў.

Заснавальнік папулярнага гомельскага рэсурсу заўважыў, што не збіраецца эміграваць.

– Вельмі шмат людзей з’язджаюць, але вельмі адметная рыса ў тым, што вельмі мала або не з’язджаюць увогуле беларускія журналісты. Беларускія журналісты – вельмі моцны народ, таму што гэта вельмі адданыя і праўдзівыя людзі. У адносінах да мяне вось гэтая прапанова з’язджаць вельмі часта гучала, і мяне заўжды спыняў такі момант, што нас афіцыйна аформлена і працуе больш за 20 чалавек. І я проста не ўяўляў сабе, як я магу з’ехаць і не вярнуцца, а людзі тут застануцца.

У 2020-м годзе журналістаў “Моцных навінаў” затрымлівалі, каралі суткамі арышту, двойчы на офісе адбыўся ператрус. У выніку пераследу адна з журналістаў, Надзея Пужынская, вымушаная была з’ехаць з краіны.

Беларускае Радыё Рацыя