Заснавальніка Symbal.bу Белавуса арыштавалі яшчэ на 13 сутак



Сёння яго судзілі па артыкуле дробнае хуліганства. Агулам за кратамі ён правядзе 28 сутак. 19 лістапада судздзя арыштавала Паўла Белавуса на 15 сутак. Калі яго затрымалі 15 лістапада, першапачаткова спрабавалі абвінаваціць у “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і мэтодык вырабу выбухоўкі”. Але ў выніку справу накіравалі на дапрацоўку, і праз некалькі дзён Паўла асудзілі паводле артыкула аб несанкцыянаваным пікетаванні шляхам татуіроўкі. У Белавуса на запясці нанесена невялікая татуіроўка з бел-чырвона-белым сцяжком і надпісам «Мірон». У сям’і двое дзяцей, Мірон — малодшы двухгадовы сын. За гэтую татуіроўку заснавальніку Symbal.by далі першыя 15 сутак.