Заснавальнікаў анлайн-крамы 21vek выпусцілі з СІЗА



Заснавальнікам анлайн-крамы 21vek змянілі меру стрымання і выпусцілі з СІЗА. У следчым ізалятары Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў і Сяргей Стаюнічаў правялі восем месяцаў.

Ператрусы ў офісе анлайн-крамы 21vek адбыліся 22 чэрвеня 2021 года. У той жа дзень былі затрыманыя заснавальнікі кампаніі. Таксама ў той дзень сілавікі прыйшлі ў кампаніі „Юркас” і „Модум”. Праз месяц у эфіры дзяржаўнай тэлевізіі паказалі сюжэт, у якім бізнесоўцаў абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. А напрыканцы ліпеня 2021-га Лукашэнка заявіў, што сілавікі выкрылі фірмы, якія падтрымлівалі палітычныя перамены ў дзяржаве. У іх ліку ён назваў і 21vek.

[manual_related_posts]