Заснавальніца Іўеўскага музея нацыянальных культур прысуджаная да 10 сутак



Рэгіна Лавор, заснавальніца і першы дырэктар Іўеўскага музея нацыянальных культур, прысуджаная да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Арышт ёй прысудзілі за парушэнне рэжыму „хатняй хіміі”, паведамляюць праваабаронцы.

У верасні 2021 года Рэгіну Лавор прыгаварылі да двух гадоў «хатняй хіміі» па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады (Лавор напісала ў тэлеграме каментарыі ў адрас начальніка Іўеўскага РАУС і старэйшага інспектара). Жанчына пачала адбываць пакаранне 1 снежня. За месяц міліцыя праверыла яе 23 разы. Яна атрымала адну вымову за парушэнне рэжыму за тое, што прыйшла на прыём да старшыні райвыканкама. У Лаворы быў пісьмовы дазвол на сустрэчу ад інспектара РАУС, але вымову ёй усё роўна далі, паведамляе reform.by

[manual_related_posts]