Затрашчаў па швах яшчэ адзін мост



У Наваполацку зачынілі Калінінскі мост праз Заходнюю Дзвіну для праезду цяжкага транспарту. Вадзіцелі астатніх машын павінны трымаць дыстанцыю 70 метраў.

На мосце з’явіліся расколіны шырынёй каля 0,3 мм. Яны размешчаны папярок пераправы. Спецыялісты думаюць, што канструкцыя не ўпадзе, але мост чакае складаны рамонт.

Праблема, як мяркуюць, у самой тэхналогіі: звонку ля моста жалезабетонная канструкцыя, арміраваная сталлю, а ўнутры – пустота. Адсюль і назва – «каробчаты метад будаўніцтва». Савецкае ноу-хау, пра якое пісалі ў падручніках і здымалі кіно. Метад быў хуткім і танным: пустыя жалезабетонныя скрынкі нанізвалі, быццам пацеркі, на ліны, замацоўвалі на асновах мастоў. Праўда, нават тады не казалі, што гэта назаўжды.

З пяці мастоў такой канструкцыі ў Беларусі трэснулі ўсе. 

ont.by

Фота: скрыншоты з відэа