Затрымалі адміністратара пратэсных чатаў Аляксея Пахілку
ГУБАЗіК затрымаў актывіста Аляксея Пахілку. На відэа, знятым на фоне бел-чырвона-белага сцяга, Пахілка прызнаецца, што з’яўляецца адміністратарам тэлеграм-каналаў і чатаў «Шэры кот», «Хата Белсата», «Дзянісаўская».
І запінаючыся, кажа падрыхтаваны тэкст пра «напаўненне дэструктыўнай інфармацыяй супраць улады».
Аляксей Пахілка ў 2019 годзе збіраўся балатавацца ў парламент, збіраў подпісы па Коласаўскай акрузе №106 ад Моладзевага боку.
Паводле звестак «Белсату», Аляксея збівалі пры затрыманні. Зараз ён у ІЧУ ў межах адміністратыўнай справы.
