Затрымалі былую артыстку Веру Цвікевіч



У Менску затрымалі 30-гадовую Веру Цвікевіч. Падчас пратэстаў у 2020 годзе Вера трапіла нават на першую паласу беларускай “Камсамольскай праўды”.

Супраць дзяўчыны завялі крымінальную справу па артыкуле “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у ім”.

Вера Цвікевіч з’яўляецца грамадзянкай Расеі, але мае від на жыхарства ў Беларусі. Яна ў свой час скончыла Мурманскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт. З 2015 года працавала артысткай Слонімскага драматычнага тэатра. Але два гады таму яна звольнілася і працавала ў Менску.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сказаў журналістам: “Я не ведаў пра затрыманне Веры Цвікевіч, мы будзем цікавіцца яе лёсам, як і лёсам іншых расіян”.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]