Затрымалі экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну



Затрымалі экс-дацэнтку Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлю Дуліну.

Наталля Дуліна Фота: reform.by

Як стала вядома @nashaniva, гэта адбылося 25 красавіка, жанчыну даставілі ў Ленінскае РУУС. Сёння над Наталляй павінен адбыцца суд па артыкуле 19.11 КоАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці).

Наталля Дуліна – найлепшая італьяністка краіны. Не так даўно яна адбыла 15 сутак на Акрэсціна нібыта за ўдзел у антываеннай акцыі. У 2020 годзе атрымала 14 сутак арышту: тады яе абвінавацілі ва ўдзеле ў пікетаванні. Перад затрыманнем звольнілі з універсітэта за падтрымку адлічаных студэнтаў і рэпрэсаваных калег.

 Беларускае Радыё Рацыя