Затрымалі мужчыну, які „аказваў” паслугі дэтэктыва



Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Менску мужчыну, які ўяўляўся прыватным дэтэктывам, браў заказы ў грамадзян і аплату за іх, а свае абавязацельствы не выконваў, паведамляе Telegram-канал прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.

Жыхар адной з вёсак Менскага раёна стварыў сайт, на якім рэкламаваў паслугі прыватнага дэтэктыва. Сталі паступаць заказы на сачэнне за камерцыйнымі партнёрамі, канкурэнтамі, нявернымі мужамі. Мужчына браў перадаплату, абяцаючы ў адказ даць інфармацыю з аўтаматызаваных баз дадзеных МУС, прасачыць, усталяваць праслухоўку, даць дэталізацыю тэлефонных злучэнняў. Але выконваць свае абяцанні не збіраўся.

– Ілжэдэтэктыў затрыманы аператыўнікамі за руку пры атрыманні грошай за прадастаўленне кампраметуючых звестак пра партнёра па бізнесе, – праінфармавала Вольга Чамаданава.

zviazda.by