Затрымалі настаўніка, бо паведамляў аб перасоўванні расейскай вайсковай тэхнікі



У Менску затрымалі 19-гадовага Андрэя Раптуновіча. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён нібыта збіраўся паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага. Што яму інкрымінуюць, пакуль невядома.

Сілавікі затрымалі настаўніка, які дасылаў журналістам «Белсата» SMS-паведамленні. Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу 23-гадовага жыхара Пінскага раёна за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ведамства паведамляе, што ён зняў на відэа вайсковы самалёт, а потым скінуў відэа «дэструктыўным тэлеграм-каналам».

[manual_related_posts]