Затрымалі шахцёра-страйкоўца Алега Кудзёлку



Затрымалі шахцёра-страйкоўца з „Беларуськалія” Алега Кудзёлку. Як піша „Новы час”, затрыманне адбылося, калі мужчына прыехаў у ДАІ мяняць правы. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязанае з адміністрацыйнай справай. Міліцыянты не назвалі сваякам шахцёра канкрэтную прычыну. У верасні 2020-га Кудзёлка абвясціў бестэрміновы страйк у шахце і адмовіўся падымацца на паверхню. Ён патрабаваў, сярод іншага, спыніць ціск на страйкоўцаў і іх сем’і, а таксама спыніць беззаконне сілавікоў, спыніць затрыманні і збіццё мірнага насельніцтва краіны.