Затрымалі вакаліста гурта „Ня Варта” з Мазыра
Затрыманы вакаліст гурта „Ня Варта” з Мазыра Фёдар Чаранкоў. Пра гэта Reform.by паведаміла яго жонка.

«Забралі проста з ДАІ ў аддзел кіберзлачынстваў. Зараз тэлефон выключаны і нічога не вядома. Ён там ужо каля трох гадзін», — распавяла яна.
У Instagram дзяўчына дадала, што ніякіх каментароў ён не пісаў і рэпостаў не рабіў.
