Затрымалі яшчэ мінімум чатырох траўматолагаў
месяц таму
Затрыманні траўматолагаў-артапедаў, падобна, працягваюцца.

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі затрымалі трох дактароў, у тым ліку загадчыка аддзялення Цімафея Талаку. Загадчыкам ён стаў нядаўна — яго паставілі замест доктара, якога затрымалі раней.
Іншыя два затрыманыя — гэта Андрэй Самусёў і Алег Трафімаў. У выніку, як сказалі журналістам людзі, знаёмыя з сітуацыяй, аддзяленне закрылася.
Таксама сілавікі прыйшлі па доктара Эдуарда Вееўніка з прыватнага цэнтра „Мерсі”. Паведамляецца, што гэтую клініку звязваюць з сям’ёй Лукашэнкі.
У сакавіку ў Беларусі, па словах Лукашэнкі, былі затрыманыя 35 дактароў — пераважна траўматолагі. БЕЛТА паведамляла, што агулам у справе пра атрыманне хабару або ўхіленне ад выплаты падаткаў „больш за 60 фігурантаў”.
[manual_related_posts]