Затрымана заснавальніца рэгіянальнага сайта навін korelichi.by Караліна Князькова
У Карэлічах (Гарадзенская вобласць) раніцай 9 снежня затрымалі заснавальніцу і адміністратара рэгіянальнага сайта навін korelichi.by Караліну Князькову, паведамляе інтэрнэт-рэсурс на сваёй старонцы ў „УКантакце”.
Адзначаецца, што Князькову затрымалі супрацоўнікі Карэліцкага РАУС. У яе дома правялі вобыск, канфіскавалі тэхніку. Затрыманыя і бацькі Князьковай.
Караліна Князькова працуе інструктарам-метадыстам у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе Карэліцкага раёна. „Ужо на працягу двух тыдняў на яе аказваецца націск на працы. Мясцовыя ўлады любым спосабам спрабавалі пазбавіцца ад Караліны, але ўзяць на сябе адказнасць і звольніць не змаглі”, — гаворыцца ў паведамленні інтэрнэт-рэсурса ў сацсетцы.
Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, на Князькову і членаў яе сям’і складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
belapan.by
