Затрыманая педагог Аляксандра Шастакова



У Менску затрыманая педагог і адна з падпісантаў звароту настаўнікаў супраць гвалту Аляксандра Шастакова, паведаміў у Facebook яе сын Мікіта.

Падрабязнасці пакуль невядомыя. Раней Шастакову ўжо судзілі за ўдзел у Маршы пенсіянераў. Дарэчы, маршу ў той дзень не было – пенсіянеры сабраліся каля Чырвонага касцёла ў Менску і вадзілі карагод вакол ёлкі. Тым не менш суд прызнаў педагога вінаватай і пакараў штрафам 30 базавых велічынь.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ok.ru

[manual_related_posts]