Затрыманая адвакатка Марыі Калеснікавай



Удзень 24 верасня перастала выходзіць на сувязь адвакатка Людміла Казак, якая абараняе Марыю Калеснікаву, паведаміў Tut.by адвакат Віктар Мацкевіч.

«У 13:50 Людміла рассталася са сваёй калегай, з якой сустракалася на вуліцы Камуністычнай. Спяшалася на судовае паседжанне. У суд яна не прыехала. Машына, прыпаркаваная на Камуністычнай, замкнутая», — паведаміў Мацкевіч.

Муж Людмілы Казак падаў заяву аб выкраданні чалавека ў РУУС Цэнтральнага раёну Менска.

Пазней прэс-сакратарка ГУУС Менгарвыканкаму Натальля Ганусевіч паведаміла агенцтву ТАСС, што Людмілу Казак затрымалі за адміністрацыйнае правапарушэнне.

«Так, яна затрыманая за зьдзяйсьненьне адміністрацыйнага правапарушэньня, якога, пакуль не ўдакладняем, яна знаходзіцца ў адным з тэрытарыяльных РУУС Менску», — сказала Ганусевіч.

Фота: svaboda.org