Затрыманая дырэктар стартапа Rocket Data Дар’я Данілава



Інфармацыю пра гэта пацвердзіў яе брат. 

Інфармацыю аб затрыманні дырэктара Rocket Data Дар’і Данілавай пацвердзіў яе брат. Па яго словах, Дар’ю затрымалі на паркоўцы каля офіса. Таксама сваяк кажа, што не выходзіць на сувязь муж Дар’і.

Стартап Rocket Data звязаны з TUT.BY. Раней Дар’я кіравала адным з праектаў TUT.BY — TAM.BY

Паводле тэлеграм-канала TUT.BY.