Затрыманая экс-кіраўніца „Радзіславы” галадае на Акрэсціна 9-ы дзень
Праваабаронцам „Вясны” стала вядома, што палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова трымае галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна з 9 лістапада. У той дзень яе затрымалі праз падазрэнне ў злачынстве паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу, у арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе.

Вядома, што па стане на 18 лістапада Вольгу ўтрымліваюць у ІЧУ на Акрэсціна і ёй не выстаўлена абвінавачанне. Ужо дзесяць дзён яна галадае ў знак пратэсту. Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі „Радзіслава”, якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.
