Затрыманні дырэктараў у Гародні і ў Слоніме



Паводле неафіцыйнай інфармацыі на ААТ „Слонімскі мясакамбінат на мінулым тыдні супрацоўнікамі АБЭЗ па Гарадзенскай вобласці быў затрыманы генеральны дырэктар гэтага прадпрыемства Павел Макей.

Аляксандр Кавецкі (зверху з сырам)

Павел Макей толькі тры месяцы ўзначальвае Слонімскі мясакамбінат. Да гэтай пасады ён працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях Ашмянскага мясакамбіната.

На самім слонімскім прадпрыемстве пацвердзіць факт затрыманне генеральнага дырэктара адмовіліся. Але на мясакамбінаце ўвесь калектыў у гэтыя дні толькі і гутарыць пра факт затрымання генеральнага дырэктара і пра вобыск, які быў праведзены ў яго кабінеце.

У гэты самы час, таксама паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Гародні быў затрыманы і кіраўнік ААТ “Упраўляючая кампанія холдынг “Гроднамясамалпрам” Аляксандр Кавецкі, які яшчэ тры месяцы назад узначальваў Слонімскі мясакамбінат.

Старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі (справа) віншуе Паўла Макея з пасадай дырэктара Слонімскага мясакамбіната

Больш канкрэтную інфармацыю пра затрыманні ў Гародні і Слоніме Радыё Рацыя даць не можа, бо поўнага пацвярджэння па гэтых фактах пакуль няма.

Беларускае Радыё Рацыя