Затрыманні ў Берасці



21.40. Пратэстоўцы разышліся. Падчас сённяшняй акцыі было затрымана не менш за шэсць чалавек.

20.30. Каля 50 чалавек сабраліся ля помніка 1000-годдзя. Людзі стаяць, скандуюць «Жыве Беларусь!» і пляскаюць у далоні.

21.05. На перасячэнні Машэрава і Савецкай да калоны выбеглі супрацоўнікі ў шлемах. Людзі разбегліся. І зараз па Савецкай вяртаюцца да кінатэатра „Беларусь”.

20.40. Людзі ідуць па Савецкай у бок Машэрава з уключанымі ліхтарыкамі. Новы лозунг пратэстоўцаў: „Крыса – ты уволен!”

На вокнах і балконах людзі вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі.

20.17. Пры спробах маршу людзей затрымліваюць падчас „гулянняў”. Аднак сотня пратэстуючых ўсё ж пайшла маршам ад кінатэатра „Беларусь” у бок помніка 1000-годдзя. Скандуюць „Жыве Беларусь!”

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

* * *

Ля кінатэатра „Беларусь” сотня берасцейцаў пляскаюць у далоні і скандуюць „Жыве Беларусь!”

* * * 

Да невялікай групы людзей, якія стаялі на рагу вуліцы Будзёнага і бульвара Касманаўтаў, пад’ехалі два бусікі і аўтобус. З транспарту выбеглі сілавікі ў чорным і сталі затрымліваць людзей. Трох чалавек забралі. Сярод іх адна дзяўчына.

Невялікія групы людзей з кардоннымі каронамі шпацыруюць па пешаходнай вуліцы Савецкай. Вялікімі кампаніямі людзі стараюцца не збірацца.

На суседніх вуліцах стаяць таніраваныя мікрааўтобусы, па ходніках ходзяць супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. Таксама паведамляецца пра тое, што невялікія групы людзей стаяць каля Цэнтральнага ўнівермага.

tut.by