Затрыманні ў Гомелі
25 кастрычніка ранкам у Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялi ператрус на кватэры Алега Бондарава. Прыйшлi ў 6 гадзiн ранiцы. А ў 10 гадзін пасадзiлi ў аўто i павезлi з сабой. Шукалi cцягі. Вядома, што Алег удзельнiчаў у назiраннi на выбарах у 2020 годзе, паведамляюць гомельскія валанцёры.

Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднага жыхара Гомеля – Артура Караткевіча.
У Гомелі затрыманыя Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. Пакаяльныя відэа з імі з’явілася на канале ГУБАЗіК.
У Гомелі ранкам адбыўся ператрус у кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага, дзе ён пражывае з маці і братам школьнікам. У пастанове на ператрус пазначана, што ён адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы па арт. „Экстрэмізм”. Супрацоўнікі ГУБАЗіК канфіскавалі ноўтбук і тэлефон Аляксея. Паведамілі, што яго вязуць у АУС Цэнтральнага раёну.
Паведамляецца пра яшчэ аднаго затрыманага гамельчука. Гэта Андрэй Слесарэнка.
У Гомлі затрыманы яшчэ адзін падпісант т.зв. „экстрэмісцкіх ТГ-каналаў” 34-гадовы Яўген Пархоменка.
У Брагінскім раёна на Гомельшчыне супрацоўнікі міліцыі затрымалі Валянціна Беленка.
Затрыманы пенсіянер з Гомля Міхаіл Галай за падпіску на т.зв.”дэструктыўныя ТГ-каналы”. У мужчыны адбыўся ператрус, падчас якога вынялі рэчы з бчб-сімваламі.
Стала вядома, што ў Гомелі затрыманыя яшчэ трое ўдзельнікаў экстрэмісцкіх ТГ-каналаў: Гэта Максім Філіпаў, Міхаіл Аўчарэнка і Аляксандр Крывашэеў. Іх таксама прымусілі пакаяцца на відэа.
У Гомелі 25 кастрычніка затрымалі дачку светлагорскіх актывістаў Вячаслава і Зоі Змітровічаў – Яніну, 20.08.1999 г.н, вучыцца у ГДУ, падпрацоўвае ў школе. Ішла на працу, а там чакалі амапаўцы і супрацоўнікі ГУБАЗіК. Паведамілі, што дзяўчыну арыштавалі на 15 сутак. Па якім артыкуле – пакуль невядома.
