Затрыманні ў Полацку



Да полацкага актывіста Генадзя Берданева прыйшлі рабіць ператрус. Актывіст мяркуе, што гэта звязана з анансаваным у сацыяльных сетках сходам, прызначаным у Полацку на сёння.

Генадзь Берданеў

Учора Генадзя Берданева затрымалі, калі ён раніцай выходзіў з дому, — на некалькі гадзінаў, каб пазбавіць магчымасці своечасова трапіць на акцыю ў Менск.

З учорашняга дня ў полацкім ізалятары часовага ўтрымання знаходзіцца затрыманы ўчора праваабаронца Юры Бельскі.

З вечара пятніцы пад вартай трымаюць актывіста Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава. Яго затрымалі пасля ператрусу ў полацкім офісе Свободнага прафсаюзу.