Затрыманні за ўдзел у акцыі ў цэнтры Менску



Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», 11 кастрычніка каля 20 гадзінаў недалёка ад плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху. Дваіх змясцілі на ноч у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Лёс яшчэ траіх высвятляецца.

Вядома, што былі складзеныя пратаколы па арт. 17.1 КаАП «Дробнае хуліганства» і заўтра – 12 кастрычніка – адбудзецца разгляд адміністрацыйных справаў у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Акрамя таго, як паведамляюць назіральнікі, пратакол быў складзены і на 17-гадовага Ягора Скараблеўскага, аднак, хлопца адпусцілі.

spring96.org