Затрыманы бізнесовец Віктар Пузікаў, уласнік таксі «Алмаз 7788»



Затрыманы ўласнік найбуйнейшай службы таксі “Алмаз 7788” Віктар Пузікаў. Яму – 34 гады, ён адзін з найбольш паспяховых маладых бізнесоўцаў краіны.

У Следчым камітэце пакуль няма інфармацыі адносна затрымання.

Першым пра затрымання Пузікава напісаў лідар прадпрымальніцкай арганізацыі “Перспектыва” Анатоль Шумчанка. Паводле яго інфармацыі, затрыманне звязана з нявыплатай падаткаў.

На форумах таксістаў пішуць, што Пузікава разам з жонкай Аленай і намеснікам затрымалі 13 чэрвеня. Цяпер яны знаходзяцца ў СІЗА на Валадарскага.

Служба таксі працягвае сваю працу ў звычайным рэжыме.