Затрыманы былы пракурорскі работнік Аляксандр Мікалаеў 



Як паведамляе МУС, былы пракурорскі работнік Аляксандр Мікалаеў затрыманы па падазрэнні ў абразе прадстаўнікоў улады (артыкул 369 КК) і Аляксандра Лукашэнкі (артыкул 368 КК).

Па паведамленні ведамства, на асабістай старонцы ў Фэйсбуку мужчына напісаў „дзясяткі пастоў з абразамі Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў”. Па інфармацыі МУС, раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па артыкуле аб гвалце над міліцыянтам (артыкул 364 КК).

spring96.org