Затрыманы гарадзенскі каардынатар руху „За Свабоду”



Увечары 22 сакавіка ў Наваградскім раёне быў затрыманы каардынатар Руху „За Свабоду” па Гарадзенскай вобласці Вадзім Лявон.

Міліцыя правяла ператрус у кватэрах яго бацькоў у Бярозаўцы і Бердаўцы, паведаміла прэс-служба руху. У Бердаўцы канфіскаваныя дакументы. Лявон прыбыў да дома, калі сілавікі выносілі паперы. Па словах міліцыянтаў, сусед нібыта паскардзіўся на тое, што ў доме вараць самагон, а падчас ператрусу было выяўлена „незразумела што”. Лявон быў дастаўлены ў Навагрудскі РАУС.

Напярэдадні актывіст паскардзіўся на ціск з боку КДБ. Як распавёў Лявон, два чалавекі прыйшлі да яго на працу і, прадставіўшыся супрацоўнікамі камітэта, заявілі, што хочуць атрымліваць інфармацыю пра рух. Размова доўжылася дзве гадзіны. „Цікавіліся грашыма, фінансаваннем арганізацыі, дзейнасцю ў Гродзенскай вобласці. Іх палохала, што мы набіраем людзей і актыўна мабілізуючы. Папярэдзілі, што любыя дзеянні ў галіне – пад маю адказнасць”, – адзначыў каардынатар.

БелаПАН