Затрыманы грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус
У Баранавічах 19 сакавіка міліцыя затрымала грамадскага актывіста, індывідуальнага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса.
Як паведаміў Чарнавус БелаПАН, каля 12.30 на рынак, дзе ён працуе, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што павінны суправадзіць яго ў гарадскі аддзел унутраных спраў.
„15 сакавіка мне ўручылі позву, што я павінен з’явіцца ў Баранавіцкі ГАУС 19 сакавіка ў 15.00 у якасці сведкі, — сказаў Чарнавус. — Міліцыя вырашыла, што я павінен быць там раней. Гэта зроблена для таго, каб ізаляваць мяне на час запланаванай сёння ў Баранавічах акцыі пратэсту”.
Як паведамлялася раней, сёння раніцай у Баранавічах таксама быў затрыманы мясцовы актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык. Яго затрымалі каля 9.00, калі ён выйшаў з пад’езда свайго дома. Як стала вядома праваабаронцу Сяргею Гоўшу, Грык знаходзіцца ў гарадскім аддзеле ўнутраных спраў.
[manual_related_posts]