Затрыманы кіраўнік Белінвестбанка Андрэй Брышцелеў



Па абвінавачванні ў атрыманні хабару затрыманы кіраўнік Белінвестбанка Андрэй Брышцелеў.

Банкір абвінавачваецца па частцы 3 артыкула 430 КК РБ: атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Ён затрыманы.

Брышцелеў узначальваў Белінвестбанк з 2017-га.  У банкаўскіх колах Брышцелеў лічыцца пратэжэ Шэймана. Яго дзяржаўны банк у значнай ступені крэдытуе дзяржаўны сектар – піша „Наша Ніва”.

Пакуль што абставіны затрымання Брышцелева невядомыя. Паводле названага артыкулу яму пагражае ад 5 да 15 год са штрафам і забаронай займаць пасаду.