Затрыманы кіраўнік штаба Сяргея Чэрачня на прэзідэнцкіх выбарах, у кватэры вобшук



Затрыманы кіраўнік выбарчага штаба Сяргея Чэрачня на прэзідэнцкіх выбарах Мікалай Лысянкоў.

„Следчы камітэт праводзіць вобшук у кватэры. Са Стоўбцаў забіраюць у Менск (на допыт)”, — паведаміў Чэрачэнь на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”.

На іранічную заўвагу аднаго з карыстальнікаў: „Не хвалюйцеся, гэта ўсяго толькі дыялог” — палітык адказаў: „А мы і не верым у ружовых сланоў”.

7 жніўня, за два дні да выбараў, Лысянкоў быў арыштаваны на 10 сутак за тое, што, будучы арганізатарам перадвыбарнага мерапрыемства ў Стоўбцах, ненадоўга адлучыўся, што і стала падставай для абвінавачання яго ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КоАП).

belapan.by