Затрыманы Павел Вінаградаў



Паўла Вінаградава затрымаў АМАП — ён падазраваны па крымінальнай справе, паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”. 

«Рукі за спінаю звязаныя, вынеслі замок у брамцы. Падазраваны па 2 артыкулах — 376 і 130,» – напісала ў Фэйсбуку ягоная жонка Святлана Вінаградава.

Артыкулы 367 і 130 Крымінальнага Кодэксу – гэта  паклёп у дачыненні да прэзідэнта і распальванне варожасці.

Фота: ПЦ „Вясна”