Затрыманы распрацоўшчык прыкладання BelScan



Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 31-гадовага інжынера-праграміста з Пухавіцкага раёна, які з’яўляецца, паводле інфармацыі МУС, распрацоўшчыкам прыкладання BelScan, створанага для таго, каб матываваць пакупнікоў адмаўляцца ад тавараў некаторых вытворцаў.

Тэлеграм-канал МУС апублікаваў «пакаяльнае» відэа з мужчынам, у якім ён расказвае, што ўдзельнічаў у пратэстных шэсцях летам і восенню 2020 года, а таксама што распрацаваў дадатак BelScan, які змяшчае інфармацыю пра беларускіх вытворцаў тавараў і сілавікоў.

Мужчына знаходзіцца ў статусе абвінавачанага па ўзбуджанай раней крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.