Затрыманы сын загінулага Генадзя Шутава
Раніцай у суботу ў Жабінцы супрацоўнікі ўнутраных спраў затрымалі 24-гадовага Змітра Шутава – сына загінуўшага 11 жніўня мінулага года Генадзя Шутава.
Пра гэта Zerkalo.io паведамілі блізкія мужчыны. Што было напісана ў пастанове на ператрус або агляд, родныя Дзмітрыя дакладна не ведаюць, таму што не змаглі ўважліва разгледзець паперу. Паводле слоў сястры Змітра Анастасіі, у пастанове гаварылася аб тэлеграм-канале, які прызнаны ўладамі экстрэмісцкім.
Нагадаем, летась 11 жніўня ў Берасці 44-гадовага ўдзельніка пратэстаў Генадзя Шутава паранілі сілавікі. Тады ў МУС заяўлялі, што міліцыя страляла ў пратэстуючых з агнястрэльнай зброі на паражэнне, тлумачачы гэта пагрозай жыццю і здароўю сілавікоў. Адзін з сілавікоў трапіў Генадзю Шутаву ў галаву. Праз тыдзень мужчына памёр у ваенным шпіталі Менска.
Праз паўгода загінулы праходзіў абвінавачаным па крымінальным артыкуле. 25 лютага суддзя Святлана Крамянеўская прызнала загінулага вінаватым у «супраціве з ужываннем гвалту». Пацярпелымі па справе праходзілі вайскоўцы вайсковай часткі ў Мар’інай Горцы капітан Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсень Галіцын.
Аляксандра Кордзюкова, які вечарам 11 жніўня быў разам з Шутавым, асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі. На судзе ён казаў, што пацярпелыя ў той дзень былі без формы, не прадстаўляліся і не прад’яўлялі дакументы.
Фота: zerkalo.io
