Валерыя Мінца арыштавалі на 10 сутак (абноўлена)



22 сакавіка ў Лідзе адбыўся суд на Валерыем Мінцом. Актывіста пакаралі 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Ён зараз змешчаны ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў Лідскага РАУС.  Пра гэта паведаміў наш карэспандэнт Андрэй Панямонаў:

У аўторак, 21 сакавіка, каля 19 гадзін супрацоўнікі Лідскага ДАІ  спынілі аўтамабіль грамадскага актывіста Валерыя Мінца.

Калі Валерый Мінец выйшаў з машыны яго затрымалі, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезлі ў Лідскі РАУС. Пра гэта Радыё Рацыі паведамілі яго сябры, якім патэлефанаваў сам Валерый.

Беларускае Радыё Рацыя