Затрыманы Яўген Афнагель (абноўлена)



Грамадскі і палітычны актывіст Яўген Афнагель асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

* * * 

Сілавікі затрымалі Яўгена Афнагеля. Дома ў яго ды яго жонкі адбыўся ператрус. Пра гэта ў сацсетках паведаміў актывіст Павел Юхневіч.

Афнагель быў адным з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі „Зубр”, шырока вядомай на пачатку 2000-х.

Колькасць грамадскіх актывістаў, затрыманых у Менску і Бабруйску за суткі, набліжаецца да двух дзясяткаў.