Затрыманы журналіст „Трыбуны” Дзмітрый Руто



Сёння раніцай у Менску затрыманы журналіст спартыўнага партала Tribuna.com Дзмітрый Руто. Падставы для затрымання — у аўто Дзмітрыя быў футбольны шалік, на якім прысутнічаюць белыя і чырвоныя колеры, паведамляе „Трыбуна”.

Журналіста абвінавачваюць у незаконным пікетаванні па артыкуле 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, грамадскіх работ або арышту.

Журналіст дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Менска, складаецца пратакол.