Затрыманы жыхар Мастоўскага раёна за здымку правакацыі



Жыхара Мастоўскага раёна Дзяніса Бялайца затрымалі на працоўным месцы ў аграгарадку Лунна 6 жніўня. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаванні службовай асобе, паведаміла БелаПАН прадстаўнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Юлія Карначова.

Бялаец – сябар каардынатара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка, правакацыю супраць якога ён зняў на відэа 3 ліпеня (невядомы чапляўся да каардынатара, які вяртаўся дадому з дзіцем, патрабуючы нейкі доўг). Цяпер Мілюка судзяць за дробнае хуліганства. Бялаец прысутнічаў на судзе над Мілюком.

БелаПАН