Затрыманыя навуковец Андрусь Мастыка і яго жонка



Затрыманыя гісторык і навуковец Андрусь Мастыка і яго жонка Таццяна Мастыка, якая ў мінулым узначальвала грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”.

Учора, 19 ліпеня, да іх з вобшукам прыходзілі супрацоўнікі КДБ. Што шукалі і па якой справе невядома. На вобшук у кватэру адваката не пусцілі.

Па апошняй інфармацыі, Таццяна знаходзіцца ў цэнтральным апараце КДБ, яе статус невядомы. Месцазнаходжанне Андруся пакуль невядомае.

Беларускае Радыё Рацыя