Завершыўся першы дзень 4-га Беларускага праваабарончага форуму
Праца форуму была вельмі напружанай. Перад беларускімі праваабаронцамі, як і перад праваабаронцамі іншых постсавецкіх краін, паўстала нялёгкая сітуацыя ў свеце змены прыярытэтаў Захаду і Амерыкі да правоў чалавека.
Паводле праваабаронцаў, для пераламлення сітуацыі патрэбна кансалідацыя не толькі праваабаронцаў унутры краіны, але і праваабаронцаў краін постсавецкай прасторы з аўтарытарнымі рэжымамі, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Лабковіч:
– Мы, як праваабаронцы фармуем палітычны парадак дня міжнародных стасункаў Беларусі з замежнымі парнёрамі. І пытанні правоў чалавека застаюцца важнымі, застаюцца ў парадку дня адносінаў Беларусі і міжнароднай супольнасці. Але тое, што мы зараз пачынаем назіраць, асабліва ў 2017 годзе, гэта тое, што парадак дня правоў чалавека, нават калі ён застаецца, пазбаўлены важнай функцыі – функцыі салідарнасці. Мы больш не адчуваем салідарнасці і публічнай крытыкі беларускіх уладаў з боку міжнароднай супольнасці.
Трывожную сітуацыю пацвердзілі ў сваіх выступах не толькі беларускія праваабаронцы, але і замежныя – Марыя Далэ з Фундацыі дамоў правоў чалавека (Нарвегія) і Саша Кулаева з Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (Францыя).
Кажа Саша Кулаева:
– Гэты кантэкст, безумоўна, бачны не толькі нам. Ён бачны і рэжымам, з якімі мы працуем. Якія таксама пачынаюць сабе дазваляць штосьці, што гэты кантэкст праяўляецца ў большай ступені, і з меншай ступені закамплексаванасці.
Праваабаронцы працягнуць працу 21 кастрычніка. Яны абмяркуюць і прымуць рэзалюцыю форуму.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
