Завяршаецца чарговы сезон курсаў «Дыджэяў Адраджэння»



«Курсы Дыджэяў Адраджэння» —  гэта праграма для моладзі, якая пакліканая рыхтаваць грамадскіх лідараў у галіне актыўнай беларусізацыі. Кажа кіраўнік курсаў Павел Севярынец:

— 3-га траўня на ды-джэйскіх курсах чакаецца выпускны. Будзе вызначаны пераможца курсаў, які аўтаматычна стане магістрам ордэну дыджэяў. На выпускным будуць прэзентацыі і расповеды пра тое, як гэта ўсё адбывалася. Спадзяюся, будзе цікава. Рабіць выпускны будзем разам з Алесем Мазанікам і ягонымі курсамі «Мова з імбрыкам».

Курсы «Дыджэяў Адраджэння» праводзяцца з 1999 года. Сярод выпускнікоў былі кіраўнікі Маладога Фронту Наста Палажанка і Зміцер Хведарук, лідары «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч і «Альтэрнатывы» Алег Корбан, адзін з кіраўнікоў БХД Дзяніс Садоўскі, сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі і многія іншыя.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя